Аляксей ЛЁКСА Валабуеў ([info]ljoksa) wrote in [info]tolki_belmova,

За МТС па-беларуску


Прапаную ўсім ўдзельнікам суполкі АКТЫЎНА падтрымаць спробу беларусізацыі апэратару мабільнай сувязі МТС. Паспрабуем давесьці кампаніі пра неабходнасьць зьяўленьня галасавой інфармацыйнай сыстэмы МТС па-беларуску. Калі кіраўніцтва кампаніі пойдзе на гэты цалкам натуральны крок, то больш за тры мільёны беларусаў змогуць штодня чуць у сваіх слухаўках родную мову.

Ніжэй падаю тэкст звароту, які вы можаце выкарыстоўваць (капіяваць) і дасылаць на адрас кампаніі:

-----------------------------
Генэральнаму дырэктару
СТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы»
Карповічу У. С.


Паважаны Уладзімір Сігізмундавіч, зьвяртаюся да Вас як да генэральнага дырэктара СТАА "Мабільныя ТэлеСыстэмы" зь вельмі важным для беларусаў пытаньнем і прапановаю.

Ваша кампанія працуе на беларускім рынку ўжо шмат гадоў і зарэкамэндавала сябе, як вельмі адказны і прафэсійны партнэр. Тым ня менш мяне, як беларускамоўнага карыстальніка паслуг Вашай сеткі, вельмі хвалюе адсутнасьць магчымасьці паўнавартасна атрымліваць паслугі Вашай кампаніі на сваёй роднай мове.

Паводле артыкула 17 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь беларуская мова зьяўляецца дзяржаўнаю моваю ў краіне, аднак дагэтуль паслугі вашае кампаніі прадстаўляюцца толькі па-расейску ды на ангельскай мове. Вельмі прыемна, што існуе беларускамоўная вэрсія афіцыйнай старонкі Вашай кампаніі ў Інтэрнэце (хоць й ня ўсе яе функцыі даступны ў беларускамоўным варыянце). Аднак большасьць карыстальнікаў Вашай сеткі зьяўляюцца ўсё ж такі не наведвальнікамі сайту, а карыстальнікамі галасавых паслуг. Абанэнтская база Вашае кампаніі налічвае больш за тры мільёны карыстальнікаў. Натуральна, што вялізарная колькасьць зь іх зьяўляюцца носьбітамі беларускае мовы. Падчас апошняга перапісу каля 85% насельніцтва роднай мовай назвалі беларускую. Думаю, што сярод карыстальнікаў паслуг Вашае кампаніі гэтыя лічбы будуць падобнымі. Упэўнены, што пачуўшы ў слухаўцы родную мову павага да Вашае кампаніі і жаданьне карыстацца яе паслугамі ў іх толькі ўзрасьце.

Ужо даўно ні для каго не зьяўляецца сакрэтам, што беларуская мова ёсьць знакам элітарнасьці. Буйнейшыя кампаніі сьвету пры прасоўваньні сваіх прадуктаў на беларускім рынку абіраюць беларускую. Сацыялягічныя апытаньні і апытаньні на старонках буйнейшых інтэрнэт-сайтаў сьведчаць на карысьць беларускай мовы. Да таго ж некаторыя мабільныя апэратары сотавай сувязі ў Беларусі ўжо выкарыстоўваюць у сваёй працы з кліентамі беларускую мову.

Таму я заклікаю Вас зрабіць узаемавыгадны крок насустрач вашым кліентам і пашырыць выкарыстаньне беларускае мовы ў нашых з Вамі стасунках. Вельмі спадзяюся, што ўжо ў найбліжэйшы час галасавая інфармацыйная сыстэма МТС будзе мець магчымасьць задаволіць патрэбы беларускамоўных карыстальнікаў. Мне і многім маім сябрам, як і мільёнам іншых беларусаў, што часам ня могуць датэлефанавацца да сваіх родных ці знаёмых, у дадатак да звыклых "Абонент временно не доступен, перезвоните позже" і "The subscriber is not available now, please, call back later" будзе вельмі зручна і прыемна пачуць хоць і несуцяшальнае, але ж роднае "Абанэнт часова не даступны, патэлефануйце пазьней".

Прашу апавясьціць мяне аб прынятым Вамі рашэньні.

З удзячнасьцю, Аляксей Валабуеў
-------------------------------

Тэкст звароту НЕАБХОДНА даслаць па наступных адрасах (не абмяжоўвайцеся толькі электроннай поштай і скарыстайцеся паслугамі традыцыйнай):

СТАА «Мабільныя ТэлеСыстэмы»
пр-т Незалежнасьці, 95
Мінск, 220043
Рэспубліка Беларусь

Факс: (+375 17) 237-98-89

Email: 0890@mts.by

Таксама трэба скарыстацца формай зваротнай сувязі кампаніі на яе сайце: http://www.bel.mts.by/feedback.html
-------------------------------

Усю вышэйнапісаную інфармацыю абавязкова распаўсюдзіць ва ўсіх сяброўскіх суполках, кам'юніці, ЖЖ, сацыяльных сетках (як то Аднаклясьнікі і Вконтакте). Перадрук у свае блёгі, форумы і інш. вітаецца. Калі гэтую інфармацыю чытаюць журналісты і грамадзкія дзеячы то буду ВЕЛЬМІ ўдзячны за падтрымку.

"Усё ў нас атрымаецца..." ;-)

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    Your reply will be screened

    Your IP address will be recorded 

  • 42 comments

[info]aliaksei

April 1 2008, 07:41:36 UTC 4 years ago

Подкатбля!

[info]ljoksa

April 1 2008, 08:38:01 UTC 4 years ago

Каб гэта не засталося проста прачытаным пастом прапаную пасьля дасылкі паштоўкі ў МТС адкамэнціцца тут.
Натуральна, што я ўжо даслаў на мыла. Хутка пайду дасылаць ліст звычайнай поштай.

[info]filosofinja

April 1 2008, 09:05:49 UTC 4 years ago

done

[info]lenin122

4 years ago

[info]dima_52

April 1 2008, 09:38:21 UTC 4 years ago

Даслаў на мыла.

[info]baradzied

April 1 2008, 10:56:53 UTC 4 years ago

ёсьць

[info]zukerby

April 1 2008, 13:12:41 UTC 4 years ago

а вось і не адкажуць на гэты ліст... бо "няправільнай мовай напісана" трэбаж згодна з новымі правіламі) якіх праўда ніхто ня бачыў...

[info]zukerby

April 1 2008, 13:19:04 UTC 4 years ago

але я дашлю)))

[info]ljoksa

4 years ago

[info]tumash

4 years ago

[info]bymoladz

4 years ago

[info]tumash

4 years ago

[info]bymoladz

4 years ago

[info]tumash

4 years ago

[info]ljoksa

4 years ago

[info]ljoksa

4 years ago

[info]zxz12m

4 years ago

[info]ljoksa

4 years ago

[info]ljoksa

4 years ago

[info]bymoladz

April 1 2008, 15:09:37 UTC 4 years ago

ПРАВІЛЬНАЯ АКЦЫЯ. у свой час мы дамагліся беларускамоўнай версіі сайту http://www.bel.mts.by/. Яны мне абяцалі зрабіць такі сервіс, але пасля ўсё заглохла. мы ім перадалі здаецца каля 2 тысяч подпісаў.
і зараз мы падтрымаем гэту тэму. http://moladz.org/node/2288

[info]ljoksa

April 2 2008, 06:07:41 UTC 4 years ago

Вялікі дзякуй

[info]insurhent

April 1 2008, 18:27:06 UTC 4 years ago

зроблена
ЗЫ і ў кантакце разаслана

[info]palitekanom

April 1 2008, 20:22:04 UTC 4 years ago

Памылкі друку тыпу "прартнэр" паправіў бы. ;)

http://palitekanom.livejournal.com/417364.html

[info]ljoksa

April 2 2008, 06:11:16 UTC 4 years ago

дзяк, падрпавіў.
ЗЫ. Гэта была ня самая вялікая памылка. Яшчэ было За МТС па-белаУРрску ;-) Што ж, бывае.

[info]dominus_fatum

April 1 2008, 21:05:52 UTC 4 years ago

Даслаў

[info]vozik

April 1 2008, 21:59:59 UTC 4 years ago

І я даслала.

[info]zxz12m

April 2 2008, 06:08:44 UTC 4 years ago

я, канешне, так сама даслаў!

[info]elup

April 2 2008, 07:59:48 UTC 4 years ago

Такія акцыі праводзіліся два гады таму.
Дасылка мэйлам мала эфектыўная. Іх выдаляць як спам і адказу не дачакаецеся.
Трэба дасылаць простым лістом з "уведамленьнем". Тады згодна з дэкрэтам кампанія мусіць разгледзець ліст і адказаць за 15 дзён. Калі ж некалькі сотням чалавек адкажуць стандартна, можна будзе падаваць у суд. За адпіску, згодна з дэкрэтам і дзерэкцівай №2.

[info]ljoksa

April 2 2008, 09:02:44 UTC 4 years ago

Цалкам згодны, таму і напісаў каб не абмяжоўваліся толькі мылам але ж і даслалі звычайнай поштай. Нажаль, ня ўпэўнены, што шмат хто не палянуецца і дашле друкаваны ліст.
Я ДАСЛАЎ...

[info]by_dialog

April 2 2008, 20:18:12 UTC 4 years ago

даслаў, прапіярыў.

[info]spirt96

April 3 2008, 12:05:10 UTC 4 years ago

"З удЗячнасьцю, Аляксей Валабуеў"
Ты літару з прапусціў, тэрмінова выправі, бо будуць дасылаць з памыдкай.
Але я ужо выправіў і паставіў на друк файл, сёння кіну ў паштовую скрыню.

[info]apostolek

April 3 2008, 13:09:09 UTC 4 years ago

Ёсьць!

[info]coipish

April 3 2008, 15:40:30 UTC 4 years ago

Dasłaŭ dy prapijaryŭ.

[info]revalucionare

April 4 2008, 10:36:24 UTC 4 years ago

за МТС па-беларуску

далучаюся!!!!!

[info]aniolski_pyl

April 4 2008, 15:00:26 UTC 4 years ago

Даслала праз форму.
А ў мінулы раз, памятаю, проста пад лістом подпісы збіралі. Дык мне дамоў таксама адказ пісьмовы прыйшоў.

[info]greenpeace_by

April 6 2008, 18:12:10 UTC 4 years ago

Dasłaŭ na myła

[info]morning_dream

April 6 2008, 21:44:48 UTC 4 years ago

даслаў на e-mail и кожнаму сябру....

[info]pospiech

April 7 2008, 12:35:54 UTC 4 years ago

Даслаў ;) Малайцы!

[info]tumash

April 16 2008, 00:19:34 UTC 4 years ago

даслаў праз форму на сайце і папровым лістом

[info]renessaince

July 18 2008, 21:15:22 UTC 3 years ago

Ужо й адказ атрымаў. Але я дасылаў яшчэ болей адкарэктаваную вэрсыю звароту, якая мяне цалкам здаволіла, здаецца.

[info]jana_elka

November 4 2008, 19:45:31 UTC 3 years ago

Далучаюся))))

http://by.mts.by/feedback/ - адрэса ўсё ж гэтая.
+ павыпраўляйце, калі ласка, звароткі: калі ўжо пачалі пісаць Вас, Ваш, Вам, то трэба паўсюль рабіць гэта зь вялікай літары (наша задачы быць як мага больш адукаванымі, інтэлегентнымі і ўважлівымі!)
+ Прашу апавясьціць мяне аб прынятым Вамі рашэньні ДАДАЙЦЕ: У АДВЕДЗЕНЫ ЗАКОНАМ ТЭРМІН (10 ДЗЁН)!!!
З задавальненьнем удзельнічаю! Яшчэ і напішу пра гэта матэрыял і за камэнтарам афіцыйным у МТС зьвярнуся.
Так проста не адчэпяцца!

[info]ljoksa

November 5 2008, 06:37:04 UTC 3 years ago

Re: Далучаюся))))

мну, калі будзеце пісаць пра гэта, то вам будуць цікавы апошнія навіны:
http://saligorsk.org/index.php?nma=bel&fla=stat&nums=125
http://charter97.org/be/news/2008/10/30/11612/
http://forum.onliner.by/viewtopic.php?p=8692658#8692658
Create an Account
Forgot your login or password?
Facebook Twitter More login options
English • Español • Deutsch • Русский…