Абсалютная іх большасць, мажліва, атрымае годныя, прыгожыя назвы. Але станцыю побач з гістарычным цэнтрам мяркуецца назваць вельмі нейтральна, невыразна, бяздушна – «Юбілейная плошча».
Читать
Вы праглядаеце суполку
tolki_belmova
У гэтай кнізе друкуецца стэнаграма Сэсіі Незалежнасьці – Нечарговай пятай сэсіі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР 12-га скліканьня (24-25 жніўня 1991 г.). Па гэтай тэме – найважнейшай тэме нашай найноўшай гісторыі – надрукавана вельмі мала. Самыя стэнаграмы ў асноўным зьнішчаны антыбеларускім рэжымам. Таму друк стэнаграмаў лічу важным сваім абавязкам. Аўтар гэтых радкоў ня раз зьвяртаўся да рашэньняў Пятай нечарговай сэсіі ў сваіх артыкулах і публікацыях, напрыклад, у кнізе „Дэпутаты незалежнасьці”. Варшава-Нью Ёрк-Вільня, 2010 г. (напісанай сумесна з С. Навумчыкам). Гэтае апісаньне і апавяданьне пра Сэсію Незалежнасьці адметнае тым, што зроблена чалавекам, які быў непасрэдным ўдзельнікам Сэсіі і ўсіх тых падзеяў, якім дэпутаты БНФ надавалі адпаведны змагарны і пераможны кшталт. (Прадмова, фрагмэнт) Болей...
Закон "Аб зваротах грамадзян i юрыдычных асоб" ступіў у сілу 22 студзеня 2012 г., паведамляе БЕЛТА. Закон рэгулюе пытанні. якія тычацца зваротаў у дзяржаўныя органы, іншыя арганізацыі і да індывідуальных прадпрымальнікаў. Сярод іншых Закон утрымлівае патрабаванне, каб адказы накіроўваліся заяўніку на мове звароту. Падаць зва-рот грамадзянін можа на адной з дзяржаўных моў - беларускай або рускай. Ініцыятарам гэтых новаўвядзенняў было ГА "ТБМ імя Ф. Скарыны". Калі ласка. карыстайцеся. Болей...
Вынікі сацыялагічнага апытання, замоўленага СБП, каб высветліць, што, колькі і на якой мове чытаюць нашы суайчыннікі, выклікалі розгалас. Адно з меркаванняў размясціў у сваім блогу крытык Павел Абрамовіч: - Саюз беларускіх пісьменнікаў замовіў сацыялагічнае апытанне, па выніках якога высветлілася: 82% чытаюць кнігі на рускай мове і толькі 13,8% — па-беларуску. Пры гэтым 70% не ведаюць ніводнага сучаснага пісьменніка. Чаму такія вынікі? З аднаго боку, дзяржава імкнецца кантраляваць сферу беларускага кнігагандлю праз механізмы ліцэнзіяў, выдавецкіх планаў і цэнзуры; яна не аслабляе падаткі, не дае інвестыцыяў, дзічыцца найновых сродкаў камунікацыі, выдання і распаўсюду кніжнай прадукцыі; паўсюль тут пануюць бюракратыя, адсутнасьць ведаў, густу і матывацыі. Больш за тое, улады задзейнічалі адміністрацыйны рэсурс, каб аддаліць ад людзей сапраўдную нацыянальную літаратуру — як класічную, так і сучасную, — падмяніць яе ідэалагічнай графаманіяй, паралізаваць працу нелаяльных пісьменнікаў і прыватных выдаўцоў. Болей...
18 снежня ва ўзросце 75 гадоў памёр першы прэзідэнт Чэшскай Рэспублікі Вацлаў Гавел. Вацлаў Гавел атрымаў вядомасць у шасцідзясятыя гады як драматург і літаратурны крытык. Пасля падзей Пражскай вясны 1968 года далучыўся да апазіцыі, публікаваўся ў асноўным за мяжой, неаднаразова арыштоўваўся ўладамі. У 1989 годзе Гавел быў адным з ініцыятараў стварэння «Грамадзянскага форуму», які стаў галоўнай апазіцыйнай сілай у Чэхіі. На сумесным паседжанні абедзвюх палат Федэральнага Сходу Чэхаславацкай сацыялістычнай рэспублікі 29 снежня 1989 году Гавел быў аднагалосна абраны прэзідэнтам, а ў 1993 годзе стаў прэзідэнтам незалежнай Чэхіі. Вацлаў Гавел быў вялікім сябрам беларускага народа, ён не бачыў дэмакратычнай Еўропы без Беларусі. Уся дэмакратычная Беларусь смуткуе з прычыны смерці Вацлава Гавела і выказвае спачуванні родным і блізкім нябожчыка. Болей...